Больш за 1040 фур чакаюць выезду з Беларусі ў ЕЗ


Фуры ў чарзе на выезд.
Фота: Корреспондент.net

На мяжы Беларусі з Еўразвязам па дадзеных на 8 гадзін раніцы выезду чакаюць больш 1040 фур, паведамляе Белта са спасылкай на Дзяржпагранкамітэт.

Так у бок Латвіі на пункце пропуску «Грыгараўшчына» сабралося больш за 80 грузавікоў, а ў пункце пропуску «Урбаны» – больш за 80.

Выехаць у Літву праз пункт пропуску «Відзы» намагаецца больш за 100 велікагрузаў, у «Катлоўцы» чарга ў 240 машын, у «Каменным Логу» – больш за 250, у «Беняконях» – звыш 170, праз «Прывалку» намагаюцца выехаць больш за 120.

На польскім напрамку ў дадзены момант чэргаў няма.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў