Алесь Бяляцкі не выйшаў на волю праз 72 гадзіны пасля затрымання. За кратамі застаюцца трое «вясноўцаў»


17 ліпеня скончыліся трое содняў, на якія праваабаронцу арыштавалі 14 ліпеня ў рамках крымінальнай справы. Але з Акрэсціна Бяляцкага так і не адпусцілі, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Алесь Бяляцкі – кіраўнік і заснавальнік праваабарончага цэнтру «Вясна», былы віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека.

Кіраўнік ПЦ «Вясна» Алесь Беляцкі.
Фота: viasna96 / Telegram

За 25 год сваёй дзейнасці Алесь Бяляцкі быў адзначаны шматлікімі прэміямі і ўзнагародамі: у 2006 годзе – шведскай прэміяй імя Пера Ангера, прэміяй Свабоды імя Андрэя Сахарава, прэміяй Homo Homіnі, якую ўручаю Вацлаў Гавел, у 2011 годзе – дыпломам «За мужнасць і барацьбу за свабоду», прэміяй «Лепшы праваабронца года», прэміяй Нарвежскага саюза пісьменнікаў «За свабоду слова», у 2012 годзе – прэміяй Дзярждэпартамента ЗША, прэмія Леха Валенсы, прэміяй імя Петры Кэлі ў знак прызнання дзейнасці ў адстойванні правоў чалавека ў Беларусі, у 2013 годзе – прэміяй Вацлава Гавела ад ПАСЕ, у 2019 годзе – прэміяй «За правы чалавека і вяршэнства закона», а ў 2020 годзе – прэміяй «За годны лад жыцця» і сумесна з іншымі прэміяй імя Сахарава. Пяць разоў вылучаўся на Нобелеўскую прэмію свету. Алесь з’яўляецца аўтарам некалькіх кніг.

Hавiны
Праваабаронцу Валянціна Стэфановіча не адпусцілі праз трое содняў, яго перавядуць на Валадарку
2021.07.17 18:15

Раней Бяляцкі ужо быў палітычным зняволеным. 4 жніўня 2011 году арыштаваны пасьля таго, як Літва і Польшча перадалі ўладам Беларусі зьвесткі пра банкаўскія рахункі на сваёй тэрыторыі. Бяляцкага абвінавацілі ва ўтойваньні прыбыткаў у асабліва буйным памеры. 24 лістапада 2011 году асуджаны Першамайскім раённым судом Менску на 4,5 года калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці. Сваёй віны не прызнаў, заявіўшы, што ўсе грошы з рахункаў ішлі на праваабарончую дзейнасьць. Краіны Эўразьвязу, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі палітвязьнем, а прысуд – палітычна матываваным. Адбываў пакараньне ў жодзінскай турме і бабруйскай калёніі. Вызвалены праз амністыю.

Трое «вясноўцаў» застаюцца за кратамі — Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзь Лабковіч. Таксама ў зняволенні жонка Уладзя Ніна Лабковіч.

ГГ, belsat.eu
Стужка навінаў