КДБ унёс у «тэрарыстычны спіс» яшчэ 14 беларусаў


Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі ўключыў 14 чалавек у спіс фізічных асобаў, якія нібыта маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці.

У спісе з’явіліся зняволеныя Арцём Касакоўскі, Ігар Лянкевіч, Аляксандр Жмуро, Уладзімір Гемза, Ігар Міхайленка, Андрэй Жалкоўскі, Генадзь Сеўрук, Кірыл Канюк, Аляксей Забіран, Аляксей Багдзей, Аляксей Мандзік, Дзяніс Дзікун, Дзмітрый Равіч, Алег Малчанаў.

На падставе чаго гэтых людзей унеслі ў «тэрарыстычны спіс» – невядома. Напрыклад, гарадзенец Аляксей Забіран з’яўляецца фігурантам крымінальнай справы «аб абразе прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК). Аляксандра Жмуро вінавацяць у «абразе прэзідэнта» (арт. 368 КК) і «распальванні варожасці» (арт. 130 КК). У аснову ягонай крымінальнай справы ляглі паведамленні ў тэлеграме, якія палітвязень размяшчаў у 2020-2021 гг.

За апошнія дзесяць дзён у спіс датычных да тэрарыстычнай дзейнасці дадалі 26 чалавек, 11 сярод праз артыкул аб распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці (арт. 130 Крымінальнага кодэксу), адзначаюць праваабаронцы.

Артыкулы
«Спіс тэрарыстаў» і «экстрэмізм» у Беларусі: пытанні і адказы
2022.05.31 16:04

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў