«Еўрабачанне-2023» не дазволяць правесці ва Украіне


Еўрапейскі трансляцыйны звяз (EBU) заявіў, што не дазволіць правесці конкурс «Еўрабачанне-2023» ва Украіне.

На «Еўрабачанні-2022» перамог украінскі гурт «Kalush Orchestra». Паводле традыцыі, наступны конкурс мусіць адбыцца ў краіне-пераможцы. Але ў EBU лічаць, што Украіна ва ўмовах расейскай агрэсіі не зможа забяспечыць якасную падрыхтоўку да конкурсу і бяспеку для ўсіх арганізатараў і ўдзельнікаў.

У EBU зазначылі, што пачалі перамовы з «Бі-Бі-Сі» наконт магчымасці арганізацыі «Еўрабачання-2023» у Вялікай Брытаніі.

Аб’ектыў
«Мы паказалі, што ўмеем не толькі ваяваць!» Украіна перамагла на «Еўрабачанні»
2022.05.15 23:32

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў