ЗША рыхтуюць новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі


На наступным тыдні ЗША маюць намер увесці новыя санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі. Пра гэта падчас канферэнцыі «Globsec» заявіла намесніца дзяржаўнага сакратара ЗША ў палітычных пытаннях Віктор’я Нулэнд.

Падчас міжнароднай канферэнцыі пра бяспеку «Globsec» намесніца дзяржсакратара ЗША ў палітычных пытаннях Віктор’я Нулэнд заявіла пра новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.

«Беларусь – адна з тых тэмаў, якая разглядалася ў кантэксце ўчорашняга саміту. Прэзідэнт выразна растлумачыў, што гэта адно з пытанняў, у якім мы глыбока не згодныя з Расеяй.

Прэзідэнт Байдэн абсалютна выразна заявіў, што напад на самалёт, захоп дысідэнта і выстаўленне яго напаказ, як на парадзе, пакрытага сінякамі па ўсім целе, было проста беззаконным.

Мы верым, што адзіны шлях, каб паважаць правы і выбар беларускіх людзей, – гэта правесці сапраўды празрыстыя і сумленныя выбары. І цалкам зразумела, што спадар Лукашэнка баіцца зрабіць гэта. Як і Еўропа, мы ўжо ўвялі некаторыя санкцыі, і, я думаю, на наступным тыдні вы ўбачыце, што іх стане болей», – заявіла Віктор’я Нулэнд.

Hавiны
Крэмль: наблізіць пазіцыі з ЗША ў справе Беларусі немагчыма
2021.06.17 12:26

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў