Вярхоўны Суд пакінуў без зменаў вырак палітвязню Троцкаму


Аляксандр Троцкі. Александр Троцкий

Вярхоўны Суд пакінуў без зменаў вырак 45-гадоваму менчуку Аляксандру Троцкаму. 5 сакавіка Менскі гарадскі суд за наезд на працаўніка ДАІ прызначыў Троцкаму 10 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Аляксандра Троцкага прызналі вінаватым паводле арт. 14 арт. 362 КК («Замах на забойства працаўніка органаў унутраных справаў»). Абарона палітвязня накіравала абскарджанне выраку ў Вярхоўны Суд. Але суддзя Уладзімір Чаравач пакінуў скаргу палітвязня без задавальнення.

Даведка
Падтрымаць палітвязня можна, напісаўшы на адрас:

Турма № 4, вул. Крупскай, д. 99а, 212011, г. Магілёў,

Аляксандру Фёдаравічу Троцкаму

Інцыдэнт адбыўся 12 жніўня каля 20:00 на скрыжаванні вуліцы Мельнікайтэ і праспекту Пераможцаў. У той вечар побач са станцыяй метро «Пушкінская» сілавікі разганялі пратэстоўцаў святлошумавымі гранатамі, атакавалі аўтамабілі на дарозе. На машыну Аляксандра Троцкага таксама напалі. Мужчына вяртаўся з працы дадому. Ён адмовіўся выйсці з аўтамабіля, бо сілавікі не назваліся, былі ў чорным і балаклавах, адзін працаўнік ДАІ, паводле Троцкага, дастаў баявую зброю і накіраваў у ягоны бок, прыцэліўся проста ў галаву. Калі яго пачалі гвалтам цягнуць з аўта, Троцкі паспрабаваў з’ехаць і зачапіў аднаго з даішнікаў.

«Моцна спалохаўшыся за сваё жыццё, я проста паспрабаваў з’ехаць з месца прыпынку. Для гэтага я вывернуў стырно максімальна налева, каб аб’ехаць Юрава, які стаяў наперадзе, на адлегласці не менш за паўтара метра, крыху правей ад сярэдзіны капота, і крануўся з месца, спрабуючы нікога не зачапіць», – распавядаў пазней Аляксандр Троцкі на судзе.

Hавiны
Да Арцёма Анішчука, які на знак пратэсту праглынуў металічны прадмет, зноў не пускаюць адваката
2021.06.16 11:09

Пры затрыманні ў аўтамабілі выбілі шыбы, выцягнулі мужчыну з салону і збілі. У 5-ы шпіталь Аляксандр паступіў моцна збіты з чэрапна-мазгавою траўмаю, глухатою. Міліцыянт Уладзімір Юраў атрымаў цялесныя пашкоджанні, якія не пацягнулі кароткачасовага разладу здароўя. Троцкі пасля затрымання правёў у шпіталі тры тыдні.

Артыкулы
За наезд на даішніка Аляксандр Троцкі атрымаў 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму
2021.03.05 10:11

СК belsat.eu

Стужка навінаў