У Берасці зачыняюць незалежны тэатр «Крылы Халопа»


Пра гэта «Белсату» паведаміла кіраўніца тэатру Аксана Гайко, якая 17 чэрвеня атрымала ліст з адміністрацыі Маскоўскага раёну Берасця. Яго падпісаў першы намеснік кіраўніка Вячаслаў Мятліцкі.

«Паведамляем, што ў адрас адміністрацыі паступіла прадстаўленне (прапанова) Пракуратуры гораду Берасця ад 14.06.2021 аб ліквідацыі (спыненні дзейнасці) сацыяльна-культурнай установы «Тэатр Крылы Халопа» у сувязі з ажыццяўленнем некамерцыйнай арганізацыяй дзейнасці, якая не адпавядае мэтам і прадмету дзейнасці, якая ўказаная ва ўставе ўстановы», – гаворыцца ў лісце.

Аксана Гайко кажа, што Тэатр не парушаў статут:

«Праводзілася фінансавая праверка, парушэнняў знайсці не ўдалося, і тады яны нас знішчылі проста ў загадным парадку. Прычым не прыводзячы ніякіх фактаў парушэння статуту».

«Крылы Халопа» – гэта адзін з самых вядомых незалежных тэатраў Беларусі, а таксама творчая прастора і галерэя.

ГГ, belsat.eu

 

Стужка навінаў