Павел Латушка заклікае сумленных чыноўнікаў Беларусі аб'яднацца ў супольнасць


У тэлеграм-канале сябра прэзідыуму Каардынацыйнай рады Паўла Латушкі з’явіўся заклік далучацца да Супольнасці сумленных чыноўнікаў Беларусі.

«Сумленныя дзяржаўныя чыноўнікі, вашая дапамога спатрэбіцца Новай Беларусі хутчэй, чым вы думаеце. Таму мы прапануем вам інструмент для бяспечнага аб’яднання, – гаворыцца ў паведамленні. – «Сумленныя людзі» супольна з НАУ працягваюць аб’ядноўваць чыноўнікаў, якія гатовыя разам шукаць выйсце з крызісу, у які нелегітымныя ўлады пагрузілі Беларусь».

Ахвочым далучыцца трэба будзе прайсці верыфікацыю праз @honest_dialog_bot. Пасля некалькіх пытанняў абяцаюць дадаць у агульны чат. Стваральнікі чату гарантуюць, што ўсе звесткі ўдзельнікаў схаваныя, а «камунікацыя адбываецца пад псеўданімамі, таму кожны можа дзяліцца інфармацыяй і думкамі без рызыкі трапіць пад рэпрэсіі».

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў