Палата прадстаўнікоў прыняла змяненні ў Закон аб абароне суверэнітэту

У першым чытанні дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі праект Закону аб змяненні законаў у пытаннях абароны суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу, паведамляе прэсавая служба ніжняй палаты парламенту.

Законапраект аб змяненні законаў у пытаннях абароны суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу прадугледжвае змены ў законы: аб Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь, аб надзвычайным становішчы, аб ваенным становішчы.

Паводле дэпутатаў, мэтамі новаўвядзенняў ёсць рэгламент працы дзяржаўных органаў ва ўмовах надзвычайнага і ваеннага становішча, павышэнне ролі Савету бяспекі ў шэрагу пытанняў, сярод якіх і супрацьдзеянне экстрэмізму.

Віцебскі актывіст Барыс Хамайда: Я ўжо магу проста паставіць крэсла, і людзі будуць разумець, чаму я тут сяджу

СК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны