Літва хоча ўсталяваць агароджу на мяжы з Беларуссю


Праз рост нелегальнай міграцыі МУС Літвы пачало абмяркоўваць пытанне ўзвядзення агароджы на мяжы з Беларуссю. Пра гэта заявіла міністр унутраных справаў краіны Агне Білатайце, піша «Delfi».

Улады Літвы мяркуюць пабудаваць на мяжы з Беларуссю агароджу. Прычынаю такой захады ёсць рост незаконнай міграцыі.

«Мы абмяркоўваем гэтае пытанне, ладзім даследаванне магчымасці ўсталяваць агароджу. І каштаваць гэта будзе, магчыма, 15 мільёнаў еўраў», – заявіла міністр унутраных справаў Літвы Агне Білатайце.

Паводле літоўскіх памежнікаў, сёлета беларуска-літоўскую мяжу нелегальна мінулі амаль 400 мігрантаў, у асноўным гэта грамадзяне Іраку. Гэта ў 5 разоў болей, чым за ўвесь 2020 год.

Hавiны
У Літве могуць пачаць расследаванне масавай міграцыі нелегалаў праз Беларусь
2021.06.16 15:12

СК belsat.eu

Стужка навінаў