Галоўнага трэнера «Віцязя» будуць судзіць у ІЧУ


Канстанцін Якаўлеў.
Фота: Прессбол

Трэнера гандбольнага клубу «Віцязь» і актывіста ініцыятывы «SOS-BY» Канстанціна Якаўлева будуць судзіць у будынку ізалятару часовага ўтрымання Менскага раёну, паведамляе радыё «Свабода».

Суд над галоўным трэнерам «Віцязя» Канстанцінам Якаўлевым пройдзе сёння ў ІЧУ Менскага раёну на вуліцы Скарыны. Пачатак а 15:00.

Канстанціну Якаўлеву закідаюць ч. 1 арт. 24.23 («Удзел у несанкцыянаванай акцыі»). Справу супраць галоўнага трэнера «Віцязя» і актывіста ініцыятывы «SOS-BY» будзе разглядаць суддзя Аляксей Кропачаў.

Пасля затрымання Канстанціна Якаўлева сілавікі ўчынілі ў ягоным доме ператрус, падчас якога забралі камп’ютары і тэлефоны.

Канстанціна затрымалі ўчора, калі ён разам з іншымі спартоўцамі сустракаў у Баранавічах спартовага журналіста Дзмітрыя Рута.

«Мы ехалі з Баранавічаў, нас спынілі ДАІ. Прыехалі «маскі шоу» і забралі толькі Косцю Якаўлева», – распавёў беларускі кікбаксёр, актывіст «SOS-BY» Іван Ганін.

У кастрычніку летась клуб «Віцязь», які ўзначальвае Канстанцін Якаўлеў, адмовіўся праводзіць матч праз арышт баскетбалісткі Алены Леўчанкі. За гэта каманду знялі з гандбольнага чэмпіянату.

Hавiны
Затрымалі галоўнага трэнера гандбольнага клубу «Віцязь»
2021.06.16 13:38

СК belsat.eu

Стужка навінаў