Аўстрыя выказалася супраць часткі санкцыяў у дачыненні да Беларусі


Выданне «Politico» паведамляе, што 17 чэрвеня ў працоўнай групе, якая займаецца пытаннямі краін – усходніх суседак Еўразвязу, Аўстрыйскі бок выступіў супраць мераў, якія перакрыюць доступ Беларусі да замежнай валюты.

Еўразвяз цяпер працуе над пашырэннем эканамічных санкцый супраць Беларусі. Згоду па гэтым пытанні сярод міністраў замежных спраў розных краін плануецца дасягнуць у наступны панядзелак, 21 чэрвеня.

Аднак «Аўстрыя б’е па тармазах, выказваючы нязгоду з пэўнымі мерамі, накіраванымі на перакрыццё доступу беларускага боку да замежнай валюты».

Аўстрыйскі дыпламат патлумачыў сваю пазіцыю так:

«Вельмі важна, каб санкцыі не закранулі грамадзянаў краіны, з якімі Аўстрыя, у прыватнасці, вядзе вельмі інтэнсіўны дыялог».

Іншыя краіны Еўразвязу выступаюць за ўзмацненне санкцыяў, і прытрымліваюцца пазіцыі, што «гэта пытанне рэпутацыі ЕЗ – уключыць у спіс і фінансавы сектар».

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў