Затрыманаму дырэктару выдавецтва «Янушкевіч» прызначылі 10 содняў арышту


Затрыманаму пасля вобшуку ў кнігарні дырэктару выдавецтва «Янушкевіч» Андрэю Янушкевічу прызначылі 10 содняў арышту, паведамляе «Наша Ніва».

Дырэктар выдавецтва «Янушкевіч» быў затрыманы ўчора, 16 красавіка, пасля ператрусу ў новай кнігарні «Кнігаўка». Разам з Андрэям Янушкевічам затрымалі таксама супрацоўніцу кнігарні Насту Карнацкую, у чым яе вінавацяць, пакуль не вядома.

Андрэй Янушкевіч і Наста Карнацкая.
Фота: Andrej Khadanovich/ Facebook

16 траўня адбылося адкрыццё кнігарні «Кнігаўка» выдаўцом Андрэем Янушкевічам. Спачатку на адкрыццё прыйшлі прапагандысты Азаронак і Гладкая, а пасля абеду ў памяшканні сілавікі ўчынілі ў кнігарні ператрус.

Пасля ператрусу знікла сувязь з дырэктарам Андрэем Янушкевічам і працаўніцай кнігарні Настай Карнацкай.

Раніцай 17 траўня стала вядома, што Андрэй ноч правёў у Першамайскім РУУС.

Абноўлена
Першы дзень працы кнігарні «Кнігаўка». Крытыка Азаронка і ператрус пасля абеду
2022.05.16 20:49

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў