Заяўку Украіны на членства ў ЕЗ могуць разгледзець ужо ў чэрвені


У тэлефоннай размове 17 траўня прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон пацвердзіў украінскаму прэзідэнту Уладзіміру Зяленскаму, што заява Украіны аб уступленні ў Еўрапейскі звяз будзе разгледжана на чэрвеньскім Еўрапейскім савеце.

Эманюэль Макрон і Уладзімір Зяленскі.
Фота: GETTY IMAGES

Падчас размовы Макрон пацікавіўся сітуацыяй ва Украіне, асабліва ў Марыупалі, і аб працягу эвакуацыі з заводу «Азоўсталь». Прэзідэнт Францыі пацвердзіў рашучасць адказаць на ўсе просьбы Украіны аб падтрымцы, у тым ліку пра абароннае абсталяванне, паліва, гуманітарную дапамогу, эканамічную і фінансавую падтрымку, а таксама паабяцаў змагацца з беспакаранасцю.

Эманюэль Макрон пацвердзіў, што пастаўкі зброі Францыяй будуць працягвацца і ўзмацняцца ў найбліжэйшыя дні і тыдні, а таксама пастаўкі гуманітарнага абсталявання.

У мінулыя выходныя ад Францыі ва Украіну было дастаўлена 13 дадатковых ратавальных машын. Усяго гуманітарная дапамога ад Францыі з пачатку вайны склала больш за 800 тон.

Таксама прэзідэнты абмеркавалі гарантыі бяспекі, якія Францыя можа даць Украіне ў рамках міжнароднага пагаднення, каб забяспечыць выкананне суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці краіны.

Аналітыка
«Яны застаюцца ў пекле». Што трэба ведаць пра абарону «Азоўсталі»
2022.05.17 00:22

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў