«Reuters»: з «Азоўсталі» выехала яшчэ сем аўтобусаў з вайскоўцамі


З тэрыторыі заводу «Азоўсталь» у Марыупалі днём 17 траўня выехала яшчэ як мінімум сем аўтобусаў з украінскімі вайскоўцамі, паведамляе «Reuters».

Паводле інфармацыі выдання, некаторыя з ўкраінскіх байцоў, якія перавозіліся, не былі паранены.

Эвакуацыя вайскоўцаў з заводу «Азоўсталь» 17 траўня 2022 года.
Фота: reuters.com

Аўтобусы ехалі ў суправаджэнні расейскіх вайскоўцаў.

У Следчым камітэце Расеі заявілі, што плануе дапытаць абаронцаў «Азоўсталі», якія здаліся. Следчыя плануюць праверыць украінскіх вайскоўцаў «на дачыненне да здзейсненых супраць грамадзянскага насельніцтва Данбасу злачынстваў».

Эвакуацыя вайскоўцаў з заводу «Азоўсталь» пачалася ўвечары 16 траўня. Тады было эвакуявана 264 украінскіх вайскоўцаў, з іх больш за 50 цяжкапараненых. Расейскі бок паведамляў, што іх вывезлі на падкантрольную Расеі тэрыторыю.

Пазней Украіна пацвердзіла гэтую інфармацыю і заявіла, што збіраецца вярнуць іх на падкантрольную Украіне тэрыторыю праз працэдуру абмену.

Аднак спікер Дзярждумы РФ Вячаслаў Валодзін падчас паседжання парламенту заявіў, што байцы палка «Азоў» не павінны абменьвацца на палонных расейцаў і запатрабаваў падрыхтаваць адпаведную пастанову.

Аналітыка
«Яны застаюцца ў пекле». Што трэба ведаць пра абарону «Азоўсталі»
2022.05.17 00:22

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў