На менскі праспект Незалежнасці вяртаюць тралейбусы


Тралейбусы будуць хадзіць ад вакзалу да плошчы Якуба Коласа, паведамляе дзяржаўнае прадпрыемства «Сталічны транспарт і сувязь».

 

З 1 чэрвеня маршрут тралейбуса № 22 (Карастаянавай – Якуба Коласа) ад плошчы Якуба Коласа пойдзе па праспекце Незалежнасці, вуліцы Бабруйскай праз вакзал, вуліцамі Свярдлова, Маякоўскага, Ігуменскім трактам, вуліцамі Янкі Лучыны і Прушынскіх да дыспетчарскай станцыі «Лошыца-2».

Праз гэтае падаўжэнне маршруту тралейбуса скасоўваюцца два аўтобусныя маршруты: № 38 «Бабруйская – Карастаянавай» і № 123 «Лошыца-2 – Плошча Незалежнасці».

 

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў