На Херсоншчыне расейскія войскі працягваюць выкрадаць людзей


Карэспандэнт Сяргей Нікіценка ў эфіры «Белсату» распавёў, што дакладных звестак, колькі людзей было гвалтоўна вывезена з Украіны, пакуль няма.

«Лічбы гучаць розныя. Мэр Херсону два тыдні таму казаў пра 40 зніклых толькі ў Херсоне. Учора з’явілася інфармацыя, што агулам 273 асобы скрадзеныя. Мы не называем гэта затрыманнем, бо ніякага затрымання не адбываецца. Людзей проста выкрадаюць на вуліцах, удома, на працы. Выбіваюць дзверы ў кватэрах і ўчыняюць ператрусы і г. д.», – распавёў журналіст.

Нікіценка адзначыў, што цяпер выкрадаюць не толькі былых супрацоўнікаў унутраных органаў, палітыкаў ці актывістаў, але і самых розных людзей:

«Цяпер мы бачым, што хапаюць усіх запар. Шмат людзей застаюцца ў палоне ўжо працяглы час. Той жа мэр Херсону Уладзімір Мікалаенка. Заўтра будзе месяц, як яго скралі. Былы губернатар Херсоншчыны Пуцілаў (Андрэй Пуцілаў), мэр гораду Голая Прыстань (Аляксандр Бабіч) – пра яго паўтара месяца нічога не вядома».

Наконт блізкасці рэферэндуму Нікіценка прагнозу не мае, бо, з ягоных словаў, пра гэта гавораць толькі самаабвешчаныя ўлады акупаванага Херсону, а не афіцыйныя асобы Расеі. Ён таксама адзначыў, што ў цяперашняй сітуацыі ў горадзе склалася цяжкая сітуацыя з лекамі. Яна выпраўляецца збольшага сіламі валанцёраў, якія завозяць лекі ў горад праз абстрэлы і мінныя палі.

Hавiны
Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 16 траўня
2022.05.16 19:11

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў