Беларуска ўсталявала на вяршыні Эвэрэсту бел-чырвона-белы сцяг


Разам з дачкою яны данеслі яшчэ ўкраінскі і канадскі сцягі.

Лілія Яноўская разам з дачкой Дар’яй у складзе каманды альпіністаў паднялася на самую высокую вяршыню свету 14 траўня.⁣

⁣«Мы неслі беларускі нацыянальны, украінскі і канадскі сцяг на самае высокае месца на планеце. Мы верым у любоў, спачуванне і разуменне паміж людзьмі ў гэтым свеце. Любоў, праўда і свабода пераможа», – напісала яна ў Facebook.

Гэта ўжо не першая спроба беларускі скарыць Эвэрэст. Год таму яна была гатовая падняцца на вяршыню, але захварэла на каронавірус. 14 траўня ў Ліліі і Дарʼі атрымалася дабрацца да вяршыні свету.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў