Журналіст-фрылансер Ілля Дабратвор быў на допыце ў СК


Журналіст Ілля Дабратвор паспеў паведаміць, што яго затрымліваюць, піша тэлеграм-канал «Страна для жизни».

З якой нагоды затрымалі Іллю Дабратвора, не вядома.

13:10. Журналіст Ілля Дабратвор зняпраўдзіў інфармацыю пра сваё затрыманне. Ён заявіў, што быў на допыце ў Следчым камітэце. Паводле Дабратвора, чуткі пра затрыманне запусціў хтосьці невядомы.

Ілля Дабратвор.
Фота: mff.by

Жонка Іллі Іна Дабратвор, якую аштрафавалі на 200 базавых велічыняў (5800 рублёў), з’ехала з Беларусі. Шматдзетную маці з Менску пакаралі за партрэты Віктара Бабарыкі, Святланы Ціханоўскай, Марыі Калеснікавай і выяву герба Пагоня ў вокнах.

Hавiны
Маці пяцярых дзяцей Іне Дабратвор прысудзілі 200 базавых велічыняў штрафу
2021.03.25 11:19

Ілля з дзецьмі пакідаць краіну не збіраецца. Ён спрабуе наладзіць жыццё і побыт сям’і пры адсутнасці жонкі.

Сямʼя Дабратвораў. Фота з сямейнага архіву
Беларус беларусу
Шмадзетная маці з’ехала за мяжу з-за рэпрэсіяў. Бацька застаўся з пяццю дзецьмі
2021.04.30 18:11

АД, belsat.eu

Стужка навінаў