За два дні да вызвалення журналістку Кацярыну Барысевіч перавялі ў гомельскую калонію


Кацярына Барысевіч.
Фота: TUT.by

На днях Кацярыну Барысевіч, якую асудзілі на паўгода пазбаўлення волі, перавялі ў жаночую калонію ў Гомлі, паведамляе TUT.by.

Тэрмін зняволення Кацярыны ў справе аб «нуль праміле» мінае 19 траўня, то бок спадарыня мае выйсці на волю праз два дні. За тыдзень да канца тэрміну яе перавялі ў СІЗА Магілёва.

Кацярыну Барысевіч судзілі за разгалошванне медычнай таямніцы, якое пацягнула цяжкія наступствы (ч. 3 арт. 178 КК). Паводле версіі Генпракуратуры, гэта «павышаная напружанасць у грамадстве, стварэнне атмасферы недаверу да кампетэнтных дзяржаўных органаў, падахвочванне грамадзянаў да агрэсіі і супрацьпраўных дзеянняў».

Кацярыну асудзілі на паўгода пазбаўлення волі і забавязалі выплаціць 2900 рублёў.

Гомельская жаночая калонія. Гомель, Беларусь. 8 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў