За БЧБ-налепку студэнтку аштрафавалі на 2900 рублёў


Віялета Людчык.
Фота: Еўрарадыё

Студэнтку Віялету Людчык затрымалі 15 траўня на фестывалі BSU FEST, калі яе рэчы даглядалі на ўваходзе. Ахова знайшла на яе ноўтбуку БЧБ-налепку і выклікала супрацоўнікаў АМАПу, паведамляе «Вясна».

На 19-цігадовую спадарыню ў Цэнтральным РУУСе склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП.

Паводле пратаколу Віялета выкрыквала лозунг «Жыве Беларусь». У пратаколе студэнтка пазначыла ўсе свае заўвагі, аднак у тым пратаколе, які быў у матэрыялах справы, іх ужо не было.

У судзе 17 траўня віну яна не прызнала, а налепку на ноўтбуку патлумачыла тым, што ёй падабаюцца колеры.

Сведка-міліцыянт пры дачы паказанняў заявіў, што лозунг дзяўчына крыкнула прама падчас агляду.

У выніку паседжання суддзя Аляксандр Петраш прызнаў Віялету вінаватай і пакараў яе штрафам у 2900 рублёў (100 базавых).

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў