У справе аб абразе пракурора ў Следчы камітэт Наваградку выклікалі каля 30 чалавек


Сёння, 17 траўня, у наваградскі Следчы камітэт позвамі выклікалі каля 30 чалавек. Ва ўсіх іх ёсць пратаколы паводле артыкулу 23.34 КаАП.

Падставай да выкліку стала расследаванне справы аб абразе пракурора Аляксандр Шляжко і змешчанай пра яго інфармацыі.

Пракурор Аляксандр Шляжко. Скрын: Новае жыццё / YouTube

«Людзей выклікаюць і дапытваюць літаральна за 10 хвілін. Пытаюцца, які яны маюць нік у мэсэнджары Telegram, а пасля паказваюць спіс нікаў на магчымае іх пазнаванне», – паведамляюць чытачы «Белсату».

Людзі, якія ўжо выйшлі пасля допыту, распавядаюць, што Следчы камітэт расследуе справу аб абразе ў каментарах пракурора Аляксандра Шляжко.

Справу расследуюць у Горадні.

Раней у тэлеграм-канале «Каратели Беларуси», які быў прызнаны экстрэмісцкім, размясцілі інфармацыю пра пракурора Шляжко: нібыта ён выклікаў людзей да сябе ў кабінет, шантажаваў, прымушаў падпісваць паперку, у якой людзі абавязваюцца не хадзіць на мітынгі. Жанчынам пагражаў адабраць дзяцей.

У верасні Шляжко рассылаў розным службам патрабаванні паведамляць у пракуратуру пра бела-чырвона-белыя сцягі.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў