У сектары Газа за мінулыя содні загінула найбольшая колькасць людзей


Канфлікт паміж Ізраілем і Палестынай. Фота: Khalil Hamra / AP Photo

Нядзеля 16 траўня стала самым крывавым днём ва ўзброеным канфлікце, які зноў супрацьпаставіў палестынцаў і ізраільцян. Як мінімум 42 палестынца, у тым ліку 10 дзяцей, былі забітыя ў выніку ізраільскіх удараў па сектары Газа, паведамляе Euronews.

Колькасць жыхароў сектару Газа, загінулых з пачатку канфлікту перавысіла 190, 58 з іх – дзеці. Больш за 1200 чалавек атрымалі раненні. У Ізраілі з-за ракетных удараў ХАМАСа і іншых груп загінулі 10 чалавек, у тым ліку двое дзяцей.

Hавiны
Паміж Ізраілем і Палестынай абвастрыўся канфлікт, які прывёў да ўзаемных ракетных абстрэлаў
2021.05.12 09:46

Раней прэм’ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху заявіў, што кампанія супраць палестынскіх баевікоў «працягнецца столькі, колькі трэба», нягледзячы на заклікі ААН і ЗША спыніць ваенныя дзеянні ў рэгіёне. У нядзелю прэм’ер-міністр звярнуўся да суграмадзян, паабяцаўшы, што ХАМАС «заплаціць вельмі высокую цану за сваю агрэсію». Паводле яго слоў, «нанесены моцны ўдар па падземнай інфраструктуры радыкалаў».

Ізраільская армія 16 траўня заявіла, што яны ўдарылі ў больш за 1500 ваенных аб’ектаў у палестынскай анклаве, у тым ліку ўдарам падвергнуўся і дом лідара ХАМАС у сектары Газа Ях’і Сінвара і яго брата.

Hавiны
Жыхарка Ізраілю: «Падрыхтавалі посцілкі і ваду, каб быць хоць у нейкім камфорце на лесвічнай пляцоўцы»
2021.05.13 17:08

Таксама ізраільскія ваенна-паветраныя сілы разбурылі вышынны будынак у сектары Газа, дзе размяшчаліся офісы журналістаў, у прыватнасці, амерыканскага агенцтва Associated Press і катарскага тэлеканала Al Jazeera. У будынку таксама размяшчаліся каля 60 грамадзянскіх кватэр.

За апошнія содні з сектара Газа па Ізраілю было выпушчана 120 ракет, а ўсяго з пачатку канфлікту – больш за 3000.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў