Мінінфарм заблакаваў доступ да сайту валанцёрскага праекту, які дапамагаў пацярпелым


Увечары 16 траўня Міністэрства інфармацыі заблакавала сайт цэнтру дапамогі пацярпелым probono.by.

Ініцыятыва probono.by пачала сваю працу 15 жніўня як валанцёрскі праект. Гэта адзіная сістэма адкрытых ініцыятываў дапамогі для затрыманых і арыштаваных на мірных акцыях.

Цэнтр дапамогі мае адзіны шматканальны 24-гадзінны кантакт-цэнтр, праз які валанцёр можа даць патрэбную інфармацыю або звяжа з ініцыятывамі і спецыялістамі, гатовымі дапамагчы.

Пасля блакавання сайту з цэнтрам дапамогі можна па-ранейшаму звязацца праз:

  • нумар тэлефона +375(44) 709-79-11;
  • тэлеграм-бот @tut_pomogut_bot;
  • мэсэнджар Viber;
  • сайт, разгорнуты з дапамогаю VPN.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў