Беларусь заняла апошняе месца сярод еўрапейскіх краінаў паводле ўзроўню жыцця пенсіянераў


Фінансава-аналітычная арганізацыя «Blacktower Group» склала рэйтынг еўрапейскіх краін, якія найбольш падыходзяць людзям сталага ўзросту. Беларусь заняла апошняе месца ў спісе.

Найлепшымі еўрапейскімі краінамі для выхаду на пенсію лічацца Фінляндыя, Іспанія і Славенія.

Рэйтынг узроўню жыцця пенсіянераў. Скрын: blacktowerfm.com

Латвія заняла 19-е месца ў спісе, Літва – 25-е, на 26-м месцы – Польшча. Расея і Украіна размяшчаюцца ў спісе каля Беларусі і займаюць 34-е і 35-е месцы адпаведна. Беларусь жа заняла 37-е месца, прапусціўшы наперад Албанію.

Статыстыка складалася паводле некалькіх паказнікаў: кошты на жыллё, адсотак насельніцтва, старэйшага за 65 гадоў, індэкс злачыннасці, індэкс кошту жыцця і яго працягласць.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў