Зяленскі: «Нашае грамадства не хоча, каб мы працягвалі перамовы»


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв’ю амерыканскаму тэлеканалу «CNN» заявіў, што шанцы на поспех перамоваў з Расеяй памяншаюцца, а Украіна можа змагацца з РФ і 10 гадоў.

«Шанцы памяншаюцца кожны дзень. Падумайце аб Бучы, Валнавахе, Барадзянцы, Марыупалі. Надыходзіць час, калі ніхто не жадае казаць. Нашае грамадства не хоча, каб мы працягвалі перамовы», – сказаў Зяленскі ў інтэрвʼю.

Пры гэтым Зяленскі заявіў, што «калі магчымасць размаўляць ёсць, то мы будзем казаць, але не на падставе расейскага ўльтыматуму». Паводле яго слоў, чым хутчэй такая размова пачнецца, тым менш людзей загіне.

Уладзімір Зяленскі дае інтэрв’ю журналісту CNN. Скрыншот: CNN

Уладзімір Зяленскі сказаў, што гатовы ўступіць у дыпламатычнае ўзаемадзеянне з Расеяй, каб паспрабаваць пакласці канец вайне, але нападзенні Расеі на ўкраінцаў абцяжарваюць гэта.

Пры гэтым прэзідэнт Украіны не выключае, што «мы можам змагацца з Расеяй і 10 гадоў».

Таксама Зяленскі заявіў, што Украіна не жадае адмаўляцца ад сваіх тэрыторый ва ўсходняй частцы краіны, каб пакласці канец вайне з Расеяй. Ён заявіў, што за Данбас ЗСУ будуць змагацца. І гэтая бітва вызначыць далейшы лёс вайны. Але Расея можа паспрабаваць зноў атакаваць Кіеў, калі яна зможа захапіць Данбас.

Таксама Зяленскі заявіў, што хоча візіту прэзідэнта ЗША Джо Байдэна ва Украіну: «Думаю, што ён прыедзе».

Hавiны
Джо Байдэн заявіў аб гатовасці наведаць Кіеў
2022.04.14 23:37

АД belsat.eu

Стужка навінаў