Украіна можа заблакаваць трансакцыі ад звязаных з РФ і Беларуссю кампаніяў


Украіна можа заблакаваць пераводы на суму каля 200 млрд грыўняў (каля $ 6,2 млрд) у Расею і Беларусь ад звязаных з гэтымі краінамі кампаніяў, каб гэтыя грошы не маглі выкарыстоўваць на вядзенне вайны супраць Украіны.

Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра ўнутраных спраывў Яўгеній Енін, піша «Українська правда».

Енін расказаў, што Нацыянальная паліцыя сочыць за аперацыямі кампаніяў, звязаных з РФ і Беларуссю, якія выплачваюць агрэсару сродкі, што могуць быць выкарыстаныя для вядзення вайны супраць Украіны.

Цяпер, распавёў чыноўнік, Нацыянальнай паліцыяй ініцыяваны дадатковы фінансавы кантроль каля сямі тысяч кампаніяў, якія маюць расейскую ці беларускую рэгістрацыю або расейскіх ці беларускіх уладальнікаў.

«І мы ўкаранілі дадатковыя рэкамендацыі супольна з Нацыянальным банкам з мэтай аналізу трансакцыяў і кантрактаў, якія прадугледжваюць выплаты валютных сродкаў на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі», – растлумачыў ён.

Калі камерцыйныя банкі прыслухаюцца да рэкамендацыяў Нацпаліцыі і Нацыянальнага банку Украіны, дадаў ён, «мы можам казаць, што да 200 млрд. грыўняў не будзе дапушчана для выплаты на тэрыторыю РФ з адпаведнай выплатай падаткаў і выкарыстання гэтых сродкаў у інтарэсах вядзення баявых дзеянняў».

Аналітыка
Беларусам ва Украіне заблакавалі банкаўскія карты. Што можна зрабіць?
2022.03.07 11:49

РР belsat.eu

Стужка навінаў