У Беларусі ўвялі абмежаванні і забарону на наведванне лясоў ужо ў 20 раёнах краіны


У 20 раёнах Беларусі ўвялі забарону ці абмежаванне на наведванне лясоў, паведамляе Міністэрства лясной гаспадаркі.

Скрыншот: mlh.by

Абмежаванні закранулі Гомельскую вобласць – там пад забарону і абмежаванні трапілі 11 раёнаў, а таксама Гарадзенскую (6 раёнаў) і Берасцейскую (3 раёны) вобласці.

Варта адзначыць, што большасць раёнаў, у якіх абмежавана або забаронена быць у лясах, размешчаныя ў прымежных з Украінай рэгіёнах. Таксама ў найбліжэйшыя дні ў Беларусі прагназуецца дажджлівае надвор’е, а звычайна такія абмежаванні ўводзяць праз пажаранебяспеку.

Hавiны
Праваслаўныя адзначаюць Вербніцу
2022.04.17 15:19

АД belsat.eu

Стужка навінаў