Мінабароны Брытаніі: Расея працягвае перакідваць тэхніку з Беларусі на ўсход Украіны


Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі паведамляе ў сваім аглядзе, што расейская армія працягвае перакідваць баявую тэхніку і дапаможнае абсталяванне з Беларусі ва ўсходнюю Украіну.

У тым ліку тэхніку перакідваюць пад Харкаў і Севераданецк.

Брытанскае Мінабароны таксама паведамляе, што расейская артылерыя працягвае наносіць удары па ўкраінскіх пазіцыях на ўсходзе краіны, дзе рыхтуецца наступ. Канчатковая мэта вайны застаецца ранейшай: Расея імкнецца прымусіць Украіну адмовіцца ад еўраатлантычнай арыентацыі і зацвердзіць сваё панаванне ў рэгіёне.

Генеральны штаб Збройных сілаў Украіны паведамляе, што расейцы працягваюць наносіць авіяцыйныя ўдары па Марыупалі. «Вядзецца рыхтаванне падраздзяленняў 810 і 155 асобных брыгадаў марской пяхоты да правядзення дэсантнай марской аперацыі», – сцвярджаюць у Генштабе.

На валынскім і палескім кірунках актыўных дзеянняў не назіраецца. У Генштабе кажуць, што падраздзяленні Узброеных сілаў Беларусі працягваюць выконваць задачы па прыкрыцці ўкраінска-беларускай мяжы на тэрыторыях Берасцейскай і Гомельскай вобласцяў.

Аб’ектыў
Касетныя бомбы па жылых кварталах Украіны
2022.04.16 22:28

РР belsat.eu

Стужка навінаў