Святлана Алексіевіч, Бенедыкт Камбербэтч, Том Ёрк і яшчэ больш за 70 дзеячаў культуры звярнуліся да Пуціна


Французскае выданне Le Monde апублікавала адкрыты ліст сусветна вядомых дзеячаў культуры да прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна. Пуціна заклікаюць забяспечыць медычную дапамогу апазіцыйнаму палітыку, палітвязню Аляксею Навальнаму.

Сярод падпісантаў адкрытага ліста – Нобэлеўскіе лаўрэаты па літаратуры Святлана Алексіевіч, Архан Памук, Гэрта Мюллер, Луіза Глюк і Джон Кутзэе, рэжысёр Джэй Джэй Абрамс, акторы Бенедыкт Камбербэтч і Джуд Лоў, лідар брытанскага гурта Radiohead Том Ёрк, гісторык Эн Эплбаўм, мастак Арт Шпігельман.

Аўтары звароту адзначаюць, што стан здароўя Аляксея Навальнага, які знаходзіцца цяпер у пакроўскай калоніі, пагаршаецца і ён мае патрэбу ў медычнай дапамозе.

«У спадара Навальнага назіраюцца клінічныя прыкметы цяжкага неўралагічнага расстройства, следствам якога з’яўляюцца пастаянныя болі ў спіне і страта адчувальнасці ў нагах і руках. Ён таксама пакутуе ад моцнага кашлю і высокай тэмпературы. Ён папрасіў, каб яго абследаваў і лячыў лекар па яго выбару – гэта права любога грамадзяніна Расеі. 30 сакавіка, пасля таго, як яго просьбу адхілілі, ён абвясціў галадоўку ў знак пратэсту.

Мы звяртаемся да вас, спадар прэзідэнт, з тым, каб спадар Навальны неадкладна атрымаў кампетэнтную медычную кансультацыю і лячэнне, у якім ён тэрмінова мае патрэбу, i на якую ён мае права, як і любы грамадзянін Расеі», – адзначаецца ў адкрытым лісце.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў