Подых і дотык Далёкага Усходу: у Гомлі адбыўся Free Time Fest – 2021


Ужо шосты год мультыфандомны фэст сучаснага ўсходнеазіяцкага і сусветнага мастацтва і косплэю «Free Time Fest» збірае ў горадзе над Сажом аматараў мангі, анімэ, коміксаў, (мульт)фільмаў, серыялаў, настольных ды камп’ютарных гульняў. Пасля гадавога перапынку, выкліканага пандэміяй каронавіруса, фэст вярнуўся, каб надаць сапраўднай энергіі ды весялосці ў жыццё гараджанаў.

Фэст «Free Time Fest» у Гомлі.
Фота: Белсат

Падчас фэсту ў сценах Гарадскога цэнтру культуры дзеялі выставы і адбываліся розныя забаўляльныя імпрэзы. Прыгадаць былое можна было, узяўшы ў рукі джойстык і пазмагаўшыся з супернікам у «Mortal Kombat».

«У гэтым годзе заўважна, як удзельнікі і арганізатары ссумаваліся адно па адным ды радыя доўгачаканай сустрэчы. Праз эпідэміялагічныя абмежаванні геаграфія ўдзельнікаў гэтым разам трохі звузілася, але колькасна да нас па-ранейшаму прыехала і завітала вельмі шмат людзей. Замежныя ўдзельнікі масава дасылалі нам свае фота- і відэапрацы для ўдзелу ў конкурснай праграме», – кажа Алёна Морава, арганізатарка Free Time Fest – 2021.

Фэст «Free Time Fest» у Гомлі.
Фота: Белсат
Фэст «Free Time Fest» у Гомлі.
Фота: Белсат
Фэст «Free Time Fest» у Гомлі.
Фота: Белсат
Фэст «Free Time Fest» у Гомлі.
Фота: Белсат
Фэст «Free Time Fest» у Гомлі.
Фота: Белсат
Фэст «Free Time Fest» у Гомлі.
Фота: Белсат

Наагул «Free Time Fest» – асобны дзень і яскравае свята, якое дазваляе адчуць радасць жыцця і разнастаіць нашыя шэрыя будні.

Больш актыўныя госці танчылі ў «Dance Dance Revolution», дзе паслядоўнасць рухаў нагамі пазначаецца стрэлачкамі, або перад прыстаўкаю з запушчанай праграмай «Just Dance», што дэманстравала ўдзельнікам рухі і фіксавала іх слушнае выкананне.

«Гэта вельмі лямпавы фэст, і ў гэтым яго разынка. Ужо даўно склалася традыцыя, што пасля менскага фэсту ўсе едуць выступаць і браць удзел у гомельскім, таму файна, што ён ладзіцца, нягледзячы ні на што, і дорыць гэтак шмат файных эмоцыяў нам усім», – распавядае Аркадзь, удзельнік фэсту з Менску.

Фэст «Free Time Fest» у Гомлі.
Фота: Белсат
Фэст «Free Time Fest» у Гомлі.
Фота: Белсат
Фэст «Free Time Fest» у Гомлі.
Фота: Белсат
Фэст «Free Time Fest» у Гомлі.
Фота: Белсат
Фэст «Free Time Fest» у Гомлі.
Фота: Белсат
Фэст «Free Time Fest» у Гомлі.
Фота: Белсат
Фэст «Free Time Fest» у Гомлі.
Фота: Белсат
Фэст «Free Time Fest» у Гомлі.
Фота: Белсат

У фае наведнікі фэсту маглі не толькі прыдбаць сабе сувеніры і прадметы, звязаныя са сваймі кумірамі, але і зрабіць сэлфі з героямі. Спаборніцтвы ж тых, хто зрабіў найлепшыя касцюмы, разгортваліся на вялікай сцэне, дзе за званне самых выбітных змагаліся яшчэ і танцавальныя калектывы ды выканаўцы караоке.

Фэст «Free Time Fest» у Гомлі.
Фота: Белсат
Фэст «Free Time Fest» у Гомлі.
Фота: Белсат
Фэст «Free Time Fest» у Гомлі.
Фота: Белсат

Яўген Мерлін, belsat.eu

Стужка навінаў