252-гі дзень пратэстаў. ФСБ распавяло пра вайсковы пераварот у Беларусі


Пратэсты супраць фальсіфікацыяў і гвалту ў Беларусі працягваюцца 252 дні. Як прайшоў гэты дзень – у аглядзе «Белсату».

«Выкрылі замах» на Лукашэнку

Лукашэнка сёння падчас суботніка распавёў, што нібыта на яго рыхтавала замах ФБР ці ЦРУ.

«У планах – захоп дзіцяці, аднаго, другога, як атрымаецца … «пасадзім у пограб» … дарэчы, у Гомельскай вобласці і пограб падрыхтавалі. Мы затрымалі групу. Яны нас прывялі, паказалі, як гэта ўсё планавалі. Я маўчаў. Потым мы выявілі працу відавочна замежных спецслужбаў – хутчэй за ўсё ЦРУ, ФБР, не ведаю, хто там з амерыканцаў працаваў. Мы выявілі іх жаданне з’явіцца ў Менск і заняцца арганізацыяй замаху на прэзідэнта і дзяцей», – заявіў Лукашэнка.

Лукашэнка на суботніку.
Фота: president.gov.by

А вечарам сітуацыю пракаментавалі і ў ФСБ Расеі. Ведамства распавяло, што у Маскве сілавікі затрымалі Аляксандра Фядуту і Юрася Зянковіча.

«Федэральнай службай бяспекі Расейскай Федэрацыі супольна з Камітэтам дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь у выніку праведзенай спецаперацыі спыненая супрацьпраўная дзейнасць грамадзяніна ЗША і Рэспублікі Беларусь Зянковіча Юрыя Леанідавіча і грамадзяніна РБ Фядуты Аляксандра Іосіфавіча, якія планавалі ажыццяўленне ваеннага перавароту ў Беларусі па адпрацаванаму сцэнару «каляровых рэвалюцыяў» з прыцягненнем мясцовых і ўкраінскіх нацыяналістаў, а таксама фізічную ліквідацыю Лукашэнкі», – гаворыцца ў паведамленні.

Вадзім і Марфа.
Фота: Марта Рабкова / Facebook
Артыкулы
Праваабаронца Таццяна Гацура-Яворская распавяла пра палітвязняволеных, з якімі сядзела ў адной камеры СІЗА
2021.04.17 14:42

Крымінальная справа супраць кіраўніцы дабрачыннай арганізацыі

Кіраўніцу дабрачыннай арганізацыі вінавацяць у «фінансаванні ўдзельнікаў пратэставых акцыяў».

«Праз дабрачынную ўстанову яе кіраўніца Ш. вылучала фінансавае і іншае матэрыяльнае забеспячэнне для ўдзельнікаў незаконных масавых мерапрыемстваў, якія прайшлі ў Пінску ў жніўні 2020 года і былі накіраваныя на дэстабілізацыю грамадска-палітычнага становішча. Падобная дзейнасць з’яўляецца грубым парушэннем заканадаўства і наносіць шкоду дзяржаўным і грамадскім інтарэсам», – заявілі ў пракуратуры.

Пінская міжраённая пракуратура распачала справу Ш. паводле ч.2 арт.342 («арганізацыя дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак») Крымінальнага кодэкса.

У прэс-рэлізе пракуратуры не называецца прозвішча кіраўніцы дабрачыннай арганізацыі. Але відавочна, што гаворка ідзе пра Алену Шымоліну, заснавальніцу прыватнай дабрачыннай арганізацыі «Палеская дабрыня». Шымоліна адкрыта падтрымала на выбарах Святлану Ціханоўскую, а потым дапамагала грамадзянам, якія пацярпелі ад рэпрэсіяў.

Hавiны
У Пінску распачалі крымінальную справу супраць кіраўніцы дабрачыннай арганізацыі
2021.04.17 13:14

Рэспубліканскі суботнік

17 красавіка ўлады арганізавалі рэспубліканскі суботнік. Журналісты так і не пабачылі, каб беларусы масава выйшлі на добраўпарадкаванне вуліц гарадоў. Але чыноўнікі адсправаздачыліся, што нібыта прынялі ўдзел у суботніку 2 мільёны 300 тысяч удзельнікаў і сабралі больш за 9 мільёнаў рублёў.

Аб’ектыў
Саджайце дрэвы, а не людзей
2021.04.17 23:05

9 мільёнаў рублёў, сабраныя падчас вялікага суботніку, дзяржава збіраецца выдаткаваць у сацыяльны сектар. Праз бюджэты вобласцяў і бюджэт Менску грошы будуць пароўну размеркаваныя на барацьбу з каронавірусам і на падтрыманне памяці аб Вялікай Айчыннай вайне.

Hавiны
Без масавага ўдзелу і асаблівай працы прайшоў суботнік у Менску. Фотарэпартаж
2021.04.17 17:44

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў