18 сакавіка будуць скасаваныя ўсе абмежаванні на паездкі паміж Беларуссю і Расеяй


З поўначы 18 сакавіка здымаюцца ўсе ковідныя абмежаванні на паездкі паміж Расеяй і Беларуссю. Пра гэта заявіў прэмʼер-міністр РФ Міхаіл Мішусцін, паведамляе «РИА Новости».

Мішусцін адзначыў, што гэтае пытанне абмяркоўвалася з прэмʼер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанкам напачатку тыдня.

Паводле Мішусціна, зняццё абмежаванняў асабліва важна, «улічваючы ціск Захаду».

«Перакананы, што ўмацаванне інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве стане найлепшым адказам на санкцыйны прэсінг супраць Расеі і Беларусі», – сказаў ён.

Hавiны
Расея ад 10 чэрвеня пусціць у Беларусь больш цягнікоў і самалётаў
2021.06.01 10:25

РР belsat.eu

Стужка навінаў