У Офісе прэзідэнта Украіны пракаментавалі начныя выбухі на поўдні Беларусі


Дарадца кіраўніка Офісу прэзідэнта Украіны Аляксей Арэстовіч заявіў у эфіры «24 каналу», што выбухі ў Беларусі звязаныя з планавымі вучэннямі беларускай арміі.

Паводле Арэстовіча, выбухі не былі правакацыяй, таму можна не хвалявацца:

«Учорашнія выбухі – гэта планавыя вучэнні беларускіх узброеных сілаў, адпрацоўвалі начныя стрэльбы».

Арэстовіч лічыць, што Аляксандр Лукашэнка цяпер усяляк стараецца ўхіліцца ад беспасярэдняга ўцягвання беларускага войска ў вайну супраць Украіны: «У яго ёсць адзіны варыянт – ухіляцца. Наўрад ці ён можа падняць Беларусь супраць расейскіх войскаў».

Нагадаем, што ўначы жыхары шэрагу гарадоў на поўдні Беларусі чулі гукі выбухаў. Праўладныя тэлеграм-каналы патлумачылі гэта планавымі вучэннямі. Аднак выбухі чулі нават у гарадах, якія месцяцца далёка ад вайсковых палігонаў.

Hавiны
Ноччу жыхары шэрагу гарадоў на поўдні Беларусі чулі гукі выбухаў
2022.03.17 08:52

РР belsat.eu

Стужка навінаў