У Менску знайшлі павешаным уцеклага польскага вайскоўца


Следчы камітэт Беларусі паведамляе, што ў Менску выявілі павешаным жаўнера Эміля Чэчку, які ўцёк з Польшчы.

Фрагмент размовы з польскім вайскоўцам Эмілем Чэчкам, які ўцёк у Беларусь. Скрыншот з відэа: АТН / YouTube

Следчыя пачалі высвятляць акалічнасці смерці Эміля Чэчкі, уцеклага польскага вайскоўца. Паведамляюць, што яго знайшлі павешаным у месцы пражывання ў Менску.

«Следчы камітэт разглядае ўсе магчымыя версіі здарэння, у тым ліку гвалтоўны характар ​​смерці», – паведамляе СК.

Для ўстанаўлення прычыны смерці прызначылі судова-медычную экспертызу.

Эміль Чэчка праходзіў вайсковую службу ў Польшчы і знік без вестак падчас выканання сваіх абавязкаў у раёне паселішчаў Нараўка, Семяноўка і Семяноўскага возера. Пачаўся пошук вайскоўца, а пазней высветлілася, што ён перайшоў мяжу і ўцёк у Беларусь.

Паводле інфармацыі беларускага боку, жаўнер уцёк у Беларусь 16 снежня. Ён папрасіў палітычнага прытулку. Некаторы час быў госцем прапагандысцкіх эфіраў на беларускім тэлебачанні.

Hавiны
«Кожны раз дадатковыя моманты». Эміль Чэчка распавёў, як штодня пад піва расстрэльваў па 20 мігрантаў
2022.02.10 13:42

КЕ belsat.eu

Стужка навінаў