У Беларусі рост ВУП моцна запаволіўся


Валавы ўнутраны прадукт Беларусі па выніках першых двух месяцаў сёлета вырас на 1,2 % у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Паводле Белстату, ВУП у студзені-лютым сёлета склаў амаль 28,1 млрд рублёў у бягучых коштах.

У студзені сёлета ВУП у параўнанні да студзеня мінулага году вырас адразу ж на 2,7%. Але па выніках студзеня-лютага бягучага году ў параўнанні з леташнімі паказнікамі рост абваліўся да 1,2 %. Такім чынам, па выніках двух месяцаў тэмпы росту эканомікі краіны абваліліся больш як у два разы.

У грашовым эквіваленце ВУП за першыя два месяцы бягучага году склаў 28,076 млрд рублёў.

Сёлета ўрадоўцы запланавалі рост ВУП на 2,9 %. Летась эканоміка вырасла на 2, 3%.

Hавiны
Самы глыбокі крызіс у гісторыі. Эканаміст Крук зрабіў прагноз аб лёсе беларускай эканомікі
2022.03.12 13:12

ПЛ belsat.eu

Стужка навінаў