Супраць дарадцы прэзідэнта Украіны ў Беларусі распачалі крымінальную справу


Генпракуратура Беларусі распачала крымінальную справу супраць дарадцы Офісу прэзідэнта Украіны Аляксея Арастовіча. Яго абвінавачваюць паводле ч. 3, арт.361 КК («Заклікі да захадаў абмежавальнага характару (санкцыяў), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі»).

Дарадца кіраўніка Офісу Прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч. Скрыншот: Офіс Презідента

Дарадца Офісу прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч заклікаў зладзіць супраць Расеі «рэйкавую вайну» на чыгунцы, у тым ліку на напрамку Гомель-Кіеў на тэрыторыі Беларусі, каб знішчыць магчымасць перамяшчэння расейскіх войскаў.

У Генеральнай пракуратуры Беларусі пабачылі гэты зварот і распачалі крымінальную справу паводле ч.3 арт. 361 КК («Заклікі да захадаў абмежавальнага характару (санкцыяў), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі»). Пры гэтым у пракуратуры Беларусі таксама заявілі, што Арастовіч заклікае да «актаў тэрарызму» (гэта іншы артыкул КК).

Hавiны
Лукашэнка дазволіў вяртаць пазыкі «недружалюбным» краінам у беларускіх рублях
2022.03.17 18:07

 

ПК belsat.eu

Стужка навінаў