Расейцы скупляюць цукар на фоне вайны з Украінай


У крамах Расеі – дэфіцыт цукру. Людзі ў літаральным сэнсе слова ўчыняюць бойкі проста ў гандлёвых залах, каб паспець купіць тавар, які імкліва знікае з продажу. Улады на ўсіх узроўнях вінавацяць саміх пакупнікоў, якія ствараюць ажыятажны попыт і кажуць, што на складах дастаткова запасаў. Тым часам, на вуліцах ужо з’явіліся гандляры, якія прапануюць дэфіцытны цукар па коштах, значна вышэйшых, чымсьці ў краме.

Расея імкліва вяртаецца ў галодныя 90-я гады. Забытае слова дэфіцыт зноў увайшло ў лексікон. За магчымасць купіць некалькі кілаграмаў цукру людзі б’юцца ў літаральным сэнсе гэтага слова. Як толькі на апусцелых паліцах зноў з’яўляюцца пакункі з цукрам, пакупнікі змятаюць іх за лічаныя хвіліны.

Па назіраннях супрацоўнікаў крамаў у Паўночнай Асетыі, на поўдні краіны, паток пакупнікоў у апошнія дні вырас у два-тры разы. На фоне агрэсіі Расеі ва Украіне людзі ў паніцы скупляюць ежу на запас.

Асцярогі людзей звязаныя не толькі са знікненнем тавараў з продажу, але і з тым, што заўтра ім папросту можа не хапіць грошай на неабходныя пакупкі. Кошты растуць штодня.

Цалкам матэрыял чытайце ў арыгінале тут.

Марк Падбярэзін, «Белсат». Масква, Паўночная Асетыя, Камчатка, Разань, Саратаў.

 

Стужка навінаў