Аляксей Арэстовіч пракаментаваў завядзенне на яго крымінальнай справы ў Беларусі


Дарадца Офісу прэзідэнта Украіны Аляксей Арэстовіч адрэагаваў на тое, што ў Беларусі Генпракуратура завяла на яго крымінальную справу. Палітык агучыў свае думкі ў Instagram.

Дарадца кіраўніка Офісу Прэзідэнта Украіны Аляксей Арэстовіч.
Фота: Аляксей Арэстовіч / Instagram

Генпракуратура Беларусі распачала крымінальную справу супраць дарадцы Офісу прэзідэнта Украіны Аляксея Арэстовіча. Яго абвінавачваюць паводле ч. 3, арт. 361 КК («Заклікі да захадаў абмежавальнага характару (санкцыяў), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі»). Аляксей Арэстовіч адрэагаваў на гэта.

«Існаму рэжыму ў Беларусі даўно даў ацэнку беларускі народ. І я яго (народ) разумею. Прадстаўнікі гэтага рэжыму нават справу кваліфікаваць не могуць як след.

Я сказаў – «толькі тыя шляхі, па якіх рухаюцца расейскія войскі». І проста дадаў – не чапайце астатнія. Гэта заклік да акта вайны, а не да тэрарызму.

А між іншым, Беларусь удзельнічае ў ваеннай агрэсіі супраць Украіны, падаючы сваю тэрыторыю, ваенную і грамадзянскую інфраструктуру расейскім войскам, якія здзяйсняюць шматлікія злачынствы супраць Украіны, а з учорашняга дня, па кваліфікацыі Міжнароднага суда ААН – генацыд украінскага народа.

Такім чынам, мае заклікі абсалютна законныя з пункту гледжання міжнароднага права».

Дарадца Офісу прэзідэнта Украіны Аляксей Арэстовіч заклікаў зладзіць супраць Расеі «рэйкавую вайну» на чыгунцы, у тым ліку на напрамку Гомель-Кіеў на тэрыторыі Беларусі, каб знішчыць магчымасць перамяшчэння расейскіх войскаў.

Hавiны
Супраць дарадцы прэзідэнта Украіны ў Беларусі распачалі крымінальную справу
2022.03.17 19:04

KT belsat.eu

Стужка навінаў