Прадстаўнік Беларусі ў ААН пра перамовы з апазіцыяй: «Паглядзіце, што сабой уяўляе Святлана Ціханоўская»


Святлана Ціханоўская.
Фота: tsikhanouskaya / telegram

Выхадам з крызісу ў Беларусі могуць стаць папраўкі ў Канстытуцыю. Пра гэта заявіў пастаянны прадстаўнік Беларусі пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Юрый Амбразевіч, перадае БелТА.

На думку Юрыя Амбразевіча, улада выразна ўказала шлях да пераменаў і дала беларусам магчымасць выказаць сваё меркаванне праз прапановы зменаў у Канстытуцыю. Ён не можа прадказаць канкрэтныя папраўкі, але што яны будуць тычыцца балансу між рознымі дзяржаўнымі органамі і змены ролі палітычных партыяў.

На пытанне, ці мае афіцыйны Менск намер пачаць дыялог з лідарамі апазіцыі і, у прыватнасці, Святланай Ціханоўскай альбо Каардынацыйнай рады, дыпламат адказаў рэзка.

«Паглядзіце, што сабой уяўляе Святлана Ціханоўская. Паглядзіце ў інтэрнэце, колькі ў яе падпісантаў у сацыяльных сетках. Гэта лічба ніколі не перавышала 100 000 чалавек. Гэтым усё сказана», – лічыць Амбразевіч.

Youtube-канал «Страна для жизни», які заснаваў муж Святланы Ціханоўскай Сяргей, налічвае 335 тысяч падпісантаў. У Instagram былая кандыдатка на прэзідэнцкую пасаду мае каля 169 тысяч фаловераў.

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў