Палітвязень Дзмітрый Фурманаў спыніў галадоўку

Дзмітрый Фурманаў, які застаецца за кратамі з траўня мінулага года у гэтак званай справе Ціханоўскага, спыніў галадоўку, паведамляе тэлеграм-канал «Страна для жизни».

Дзмітрый абвесціў галадаванне 11 сакавіка. Ён пайшоў на гэты крок «праз жудасныя ўмовы ўтрымання ў гарадзенскай турме».

«З лютага яму надзяваюць кайданкі, нават калі ён ідзе на прагулку альбо адправіць ліст», – распавялі «Белсату» сваякі затрыманага.

Акрамя таго, Змітра невядома за што пасадзілі ў карцар. Нават ён сам не разумее прычыны.

Катаванні палітвязняў. Фурманаў абвесціў галадаванне, Лосік і Пятрухін спрабавалі перарэзаць жылы

З 13 сакавіка на знак салідарнасці з каханым пачала галадаваць і ягоная сяброўка Вольга.

Палітзняволены Дзмітрый Фурманаў з дзяўчынаю Воляй. Фота: з прыватнага архіву

Бацька палітычнага вязня Дзмітрыя Фурманава: «Мы ганарымся, што ў нас такі сын»

АД, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны