МУС: ГУБАЗіК затрымаў адміністратараў і ўладальнікаў лідскіх чатаў


Супрацоўнікі гарадзенскага абласнога ГУБАЗіК затрымалі чатырох чалавек, якія ўдзельнічалі ў лідскіх пратэставых тэлеграм-чатах «Водители 97%Лида», «Лида для жизни» и «Лида97%», паведамляе МУС.

У закрытых чатах нібыта абмяркоўвалі блакаванне аўтамабільных дарог, каардынаваліся месцы і час збору людзей для ўдзелу ў пратэставых імпрэзах. Адна з затрыманых, 23-гадовая дзяўчына стварыла і была ўладальніцай закрытай суполкі «Вольный город Лида». Затрыманы хлопец на відэа ГУБАЗіК кажа, што быў адміністратарам чату «Водители 97%Лида».

На відэа затрыманыя кажуць, што не будуць удзельнічаць у пратэставых акцыях 25 сакавіка. Гэтых людзей прыцягнулі да адміністратыўнай адказнасці. Акрамя таго, іх афіцыйна папярэдзілі ў адпаведнасці з законам «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму», а іхным дзеяннем будзе дадзеная прававая ацэнка, у тым ліку на прадмет стварэння ці кіраўніцтва экстрэмісцкімі фармаваннямі.

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў