Генпракуратура адказала на заяву гісторыкаў у абарону бел-чырвона-белага сцяга


У Генеральнай пракуратуры адказалі на зварот гісторыкаў у абарону нацыянальнага сцяга: у лісце паважаным навукоўцам прапаноўваюць самастойна знайсці адказ на іхны зварот па спасылцы на сайце Генпракуратуры. Пры гэтым адказ мусіў быць дадзены на мове звароту – беларускай, аднак гэтае патрабаванне «Закону аб зваротах грамадзянаў» было праігнараванае.

Ліст ад Генпракуратуры ў адказ на зварот гісторыкаў у абарону бел-чырвона-белага сцяга

«Прызнанне матэрыялаў экстрэмісцкімі ажыццяўляецца судом у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму», – сцісла паведамляецца на сайце пракуратуры.

Раней беларускія гісторыкі даслалі генпракурору, старшыню Палаты прадстаўнікоў і дырэктару Інстытуту гісторыі НАН Беларусі заяву, у якой асудзілі спробы ўладаў зрабіць бел-чырвона-белы сцяг экстрэмісцкім.

Hавiны
У Генпракуратуру адправілі заяву ад 887 гісторыкаў пра ідэю забараніць БЧБ-сцяг
2021.02.27 21:08

«Сённяшняя афіцыёзная прапагандысцкая кампанія па дыскрэдытацыі і забароне нацыянальнага і дзяржаўнага сімвала Беларусі не мае ніякага гістарычнага абгрунтавання, вядзе да расколу грамадства і распальвання варажнечы», – гаворыцца ў заяве.

Цягам лютага зварот падпісалі больш за 1000 прафесійных гісторыкаў, выкладчыкаў і настаўнікаў гістарычных дысцыплінаў, краязнаўцаў, выпускнікоў факультэтаў гісторыі і сумежных дысцыплінаў. Сярод іх – больш як 150 прафесараў і кандыдатаў навук.

Збор подпісаў працягваецца на старонцы дагэтуль.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў