Гамяльчанка, якой прысудзілі 105 содняў арышту, застанецца за кратамі да 9 траўня


Апеляцыйную скаргу на пастанову суда Навабеліцкага раёну Гомля 31-гадовай гамяльчанкі Насці Перавошчыкавай, якая адбывае 105-дзённы арышт, сёння разглядалі ў абласным судзе Гомля. Вынік – пакінуць пастанову раённага суда без зменаў, а скаргу – без задавальнення. Хто такая Наста Перавошчыкава і за што яна атрымала рэкордныя для Беларусі паводле арт. 23.34 КаАП РБ 105 содняў адміністратыўнага арышту – у нашым матэрыяле.

Наста Перавошчыкава скончыла медычную вучэльню, а потым – медычны ўніверсітэт, і да траўня мінулага года працавала судмедэксперткаю. Маці Алены кажа, што дачка характарам спакойная і ціхая, любіць вандроўкі, кнігі, вышыванне, мультфільмы анімэ, шпацыры. Палітыкаю да выбараў не цікавілася, але ўсё змянілася ў паслявыбарчы перыяд.

Наста Перавошчыкава. Фота з сямейнага архіву

Наста разам з маці былі ўдзельніцамі гомельскіх Маршаў пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і жаночых акцыяў. Калі арганізаваная вулічная актыўнасць сціхла, дачка і маці пачалі займацца партызанінгам: фатаграфавалася з БЧБ-сімволікаю і плакатамі.

«У Насці вельмі абвостранае пачуццё несправядлівасці, – кажа ейная маці Алена Міціна, – дачка вельмі моцна перажывала за тое, што адбываецца ў Беларусі пасля выбараў: фальсіфікацыі, гвалт сілавікоў, пераслед актывістаў».

Упершыню Насту і маці затрымалі 22 студзеня. У месцы жыхарства жанчын і 89-гадовага дзядулі ўчынілі ператрус. Шукалі сцяг Навабеліцы, з якім часта фатаграфаваліся актывісты. Сцяга не знайшлі, але ў камп’ютары быў макет сцяга. Алену Міціну адпусцілі з пастарунку, а Насту змясцілі ў ізалятар. Наступным днём суд Навабеліцкага раёну даў ёй 15 содняў. 2 лютага яна выйшла з ізалятару, але праз два дні яе зноў затрымалі і асудзілі на 15 содняў. Цягам адбывання пакарання яе ўжо 5 разоў прывозілі на суд і дадавалі штораз чарговыя 15 содняў (суддзі Зінчук і Манжас). Агулам маладая жанчына атрымала 105 содняў.

Амаль усе пратаколы на Насту склаў падпалкоўнік АУСу Навабеліцкага раёну Дзмітрый Кротаў.

У прыватнай гутарцы з маці міліцыянт хваліўся, што да Насты ў яго быў асабісты «рэкорд»: 85 содняў для аднаго мужчыны.

«Відаць, Кротаў цешыцца, што Насцінай справай ён моцна палепшыў свой папярэдні «рэкорд». Ён мне сказаў, што Наста будзе адказваць за ўсіх, – згадвае маці. – Маўляў частка актывістаў з’ехала з Беларусі, камусьці нельга даваць арышт, бо ў іх няпоўнагадовыя дзеці. Апроч маёй дачкі і пакараць яму няма каго».

Працоўныя «подзвігі» падпалкоўніка не засталіся па-за ўвагаю грамадскасці. Беларусы з Нямеччыны, Перу, Бельгіі, Францыі пачалі фатаграфавацца з плакатамі ў падтрыманне Насты і зваротамі да Кротава: «Дзмітрый Кротаў, памятай, што Наста змагаецца за годнае жыццё для нас, у тым ліку і для цябе», «Зміцер Кротаў, жыць трэба з годнасцю. Наста – герой, а ты?», «Кротаў, а вы сваіх дзяцей таксама ў кут на содні ставіце?», «Кротаў Зміцер, сумленне не купляецца за зоркі на пагонах. Ты – кат. Спыні свой тэрор супраць Насты», «Кротаў, ты мужык, сумленне ёсць, спіш спакойна? Патрабуем, спыні пераслед Насты», «Кротаў, сумленне без зубоў, а грызе, памятай пра гэта. Спыні пераслед Насты», «Кротаў, суцішся, лаві зладзеяў, а не дзяўчын са сцягамі».

Акцыі ў падтрыманне Насты Перавошчыкавай

Тыдзень таму гомельцы накіравалі калектыўны зварот да пракурора Гомля Юрыя Булынкі з просьбаю праверыць законнасць 105-дзённага арышту для Насты Перавошчыкавай. Яны звяртаюць увагу пракурора на грубыя працэсуальныя парушэнні як падчас затрымання і складання пратаколу, так і падчас суда. Напрыклад, Насту ў большасці выпадкаў пазбавілі права мець абаронцу. Толькі на 3 судовыя працэсы з 7 здолела патрапіць Насціна адвакатка. Суды адбываліся ў напаўтаемным рэжыме: былі выпадкі, калі пра іх не паведамлялі ні сваякам, ні абаронцы. У зняволенні Наста не мела магчымасці напісаць скаргу ў абласны суд. Такім чынам, падпісанты паведамілі пракурору, што парушаўся прынцып галоснасці, адкрытасці суда, Насту пазбавілі права на абарону і абскарджанне.

У заяве да пракурора пазначылі, што, паводле працэсуальнага права, калі асоба здзяйсняе аднолькавыя правапарушэнні, іх могуць аб’яднаць і разглядаць у адным працэсе, адпаведна, і пакараць агулам за ўсе правапарушэнні, а не за кожнае максімальным тэрмінам арышту, як у выпадку з Перавошчыкавай.

Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала Насцю палітзняволенай.

Наста Перавошчыкава. Фота з сямейнага архіву

Лісты з-за кратаў

Наста Перавошчыкава спачатку сядзела ў гомельскім ізалятары, а потым яе перавялі ў Буда-Кашалёў. Ейная маці двойчы на тыдзень возіць для дачкі перадачы. Наста дасылае лісты маці, распавядае пра турэмны побыт, сукамерніц, распытвае пра матчыны справы, дзядулю, ката:

10.02. Привет, моя хорошая! У меня все нормально. Хотя я вчера с 12 до 21 была в милиции голодная, вечером в камере мне удалось попить чаю и наесться хлеба. Принесли от тебя передачу, большое спасибо. Правда, почему-то приняли меньше половины вещей. Самое обидное, что книгу не передали… Последние две ночи было очень холодно, но одеяло, говорят, передавать не станут… Вчера с утра мне нездоровилось и знобило, но сегодня я чувствую себя нормально.

12.02. Сегодня приезжал поговорить кто-то из уголовного розыска. Он был недоволен тем, что я мало что могла ему рассказать, но говорил спокойно. Когда я сказала про адвоката, разговор сразу прекратил… Старайся беречь своё здоровье, кушай хорошо, думай о хорошем. Всё будет нормально. Я часто представляю, как мы будем гулять по окрестностям, как тогда, в твой День рождения. У нас впереди ещё много хороших дней. Передавай привет дедушке, коту и всем остальным. Я вас всех очень люблю и мысленно обнимаю.

Гісторыі
Пагражалі згвалціць і перабілі ногі. 21-гадовай дзяўчыне, якую катавалі, пагражае да 8 гадоў за дапамогу параненым
2021.03.17 10:45

16.02. Получила передачу, большое спасибо. Всё очень кстати, особенно витамины, книга и печенье. С бумагой тут, как видишь, дефицит, так что ты правильно делаешь, что присылаешь мне чистые листы.

17.02. В целом настроение у меня оптимистичное. Я сейчас в двухместной камере с хорошей девушкой… Погода сейчас отличная, и даже в камере веселей, когда светит солнце. Иногда слышу невдалеке синиц.

18.02. Привет, солнышко! Сегодня я получила от тебя большое письмо и открытку от Наташи. Потом перед обедом меня опять повезли в РОВД, но к ужину вернули. Таким образом, начиная с 22 января, у меня 4 раза по 15 суток может быть больше добавлять не будут… У меня в целом всё нормально. Будь здорова. Я тебя люблю.

Акцыя ў падтрыманне Насты Перавошчыкавай

23.02. Мне особенно приятно было читать про твои домашние дела и про кота. Я очень скучаю. Это, пожалуй, единственное, от чего я здесь страдаю. Так у меня всё нормально, самочувствие хорошее… Желаю тебе стойкости, надежды, крепкого здоровья и хорошего настроения.

27.02. С вечера четверга я в другой камере на 6 человек, она достаточно большая. Сейчас читаю Вересаева. Рисую ручкой на листах, разделённых на 4 части – придумываю сюжеты для вышивания… По ночам уже теплее и я совсем не мёрзну теперь… Спасибо, что передала печенье, яблоки и чеснок. Тут особенно не хватает овощей.

Гісторыі
«Ехала ў Жодзіна ў паніцы, усю трэсла са страху». Жонка Ігара Лосіка – пра другое галадаванне палітвязня
2021.03.16 17:47

4.03. Сегодня меня снова увезли…так что, по моим расчётам, я должна выйти 9 мая. День сегодня, вообще, был хороший. Когда меня вели в суд, я, как никогда остро, почувствовала прелесть ранней весны. Приятный свежий ветерок, голоса птиц, простор неба, оттаявшая земля – это всё меня приободрило. Вернулась я к ужину, и обед для меня тоже оставили

7.03. Сегодня снилось, что принесли от тебя несколько писем. На самом деле, я уже жду и жду, но давно не получала твоих писем.

8.03. Сегодня в первой половине дня сходили на прогулку, потоптались по свежем снегу, подышали воздухом. На обед дали вкусный компот из лимонов – наверное к празднику… Жду твоих писем. Напиши про свои дела, про дом, про кота. Передавай всем привет. Берегите себя.

9.03. Я опять задаюсь вопросом: как так получилось, что будучи убеждённой домоседкой, я попала в какие-то приключения, как какой-нибудь Бэггинс? Кстати, что ты сейчас читаешь?

Наста Перавошчыкава застанецца за кратамі да 9 траўня. Ёй можна напісаць на адрас: ІЧУ, вул. Піянерская, д. 2, Буда-Кашалёў, Гомельская вобласць.

Ганна Кавальчук belsat.eu

Стужка навінаў