Сёння на аўкцыёне прададуць беларускі сцяг з імёнаў палітвязняў. Паспейце зрабіць стаўку


Бел-чырвона-белы сцяг з прозвішчаў беларускіх палітвязняў, які зрабіла журналістка «Белсату» і грамадская актывістка Марыя Грыц, сёння прададуць на онлайн-аўкцыёне ebay.

Бел-чырвона-белы сцяг з прозвішчамі беларускіх палітвязняў, які зрабіла журналістка «Белсату» Марыя Грыц.
Фота: асабісты архіў Марыі Грыц

Марыя Грыц стварыла сцяг з рукапіснымі імёнамі беларускіх палітвязняў – усіх, хто зазнаў палітычны пераслед, пачынаючы з 1996 года.

«Калі я пісала імёны, то дзівілася, колькі сем’яў зняволеныя. Часта бачыла ў спісе сыноў і бацькоў, ці сужэнцаў, браты былі. Ад гэтага сціскалася сэрца. Я, пасля пераезду ў Кіеў, перастала атрымліваць адказы на мае лісты, якія дасылаю палітвязням. Таму пастаралася хоць так перадаць ім праменьчык падтрымкі. Мо іх родныя пабачаць гэты сцяг і адчуюць маю з імі салідарнасць», – кажа Марыя.

Сцяг быў выстаўлены на аўкцыён 8 лютага. Стартавы кошт склаў 120 долараў. Але на гэты момант ён ужо дасягнуў 1000 долараў. У ахвочых яшчэ ёсць час зрабіць сваю стаўку. Сродкі пойдуць на падтрыманне семʼяў беларускіх палітвязняў.

На сёння за кратамі ў Беларусі застаюцца 1062 асобы, прызнаныя праваабаронцамі палітвязнямі.

Hавiны
Беларускі нацыянальны сцяг з імёнамі палітвязняў выстаўлены на ebay
2022.02.08 10:39

ПС belsat.eu

Стужка навінаў