«Псіхаваны пацук». Берасцейца асудзілі на два гады калоніі за абразу Лукашэнкі


Суд Маскоўскага раёну Берасця асудзіў на два гады калоніі Ігара Новікава, якога прызнаў вінаватым у абразе Лукашэнкі (ч.1 і ч.2 арт. 368 КК) і апаганьванні збудаванняў (арт. 341 КК), паведамляе «Вясна».

Ігара Новікава вінавацілі ў тым, што ў 2021 годзе ён нанёс 7 надпісаў на фасадах будынкаў, сярод якіх былі: «Лукашенко психованная крыса», «Жыве Беларусь. Лукашенко псих и убийца. В Гаагу».

Вядома, што мужчына знаходзіўся пад вартай ад 4 снежня 2021 году. Падчас судовага следства Ігар Новікаў цалкам прызнаў сваю віну.

Суддзя Марына Скалковіч прысудзіла абвінавачанаму два гады калоніі агульнага рэжыму. Такое менавіта пакарання прасіла пракурорка Алена Шарко.

Таксама стала вядома што ў Берасці на два гады «хіміі» асудзілі Андрэя Барысюка, якога прызналі вінаватым паводле арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады»). Высветлілася, што пацярпелай выступала экс-старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына.

Артыкулы
Назвала вырак «смяротным прысудам». Гісторыя 69-гадовай Галіны Міхальчук, якой прысудзілі турму за камэнтары
2022.02.15 11:48

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў