«Ніколі больш вайны!» У Варшаве прайшла акцыя салідарнасці з Украінай


У цэнтры Варшавы 17 лютага адбылася акцыя салідарнасці з Украінай. Яе ўдзельнікі выказалі падтрымку еўрапейскім памкненням Украіны і яе тэрытарыяльнай цэласнасці.

Акцыя салідарнасці ў падтрымку ўкраінскага народу. Падтрымаць украінцаў выйшлі польскія палітыкі. 17 лютага 2022 года. Варшава, Польшча.
Фота: ЯМ / Белсат

«Варшава заўсёды адстойвала галоўныя каштоўнасці – свабоду, годнасць і незалежнасць. Мы, жыхары Варшавы, у гэтыя цяжкія дні, калі пад пагрозай бяспека і будучыня нашага суседа, хочам праявіць сваю з ім салідарнасць», – кажуць арганізатары акцыі.

Акцыя салідарнасці ў падтрымку ўкраінскага народу. Падтрымаць украінцаў выйшлі польскія палітыкі. 17 лютага 2022 года. Варшава, Польшча.
Фота: ЯМ / Белсат

Акцыя салідарнасці з Украінай адбылася ўвечары ў цэнтры Варшавы – перад перад Палацам культуры і навукі. Удзельнікі акцыі трымалі дзяржаўныя сцягі Украіны і Польшчы, нацыянальныя бел-чырвона-белыя сцягі Беларусі.

Акцыя салідарнасці ў падтрымку ўкраінскага народу. Падтрымаць украінцаў выйшлі польскія палітыкі. 17 лютага 2022 года. Варшава, Польшча.
Фота: ЯМ / Белсат

«Нягледзячы на тое, што зараз я жыву ў Польшчы, у сэрцы я заўжды ўкраінка. І мне вельмі сумна глядзець на тое, як столькі шмат негатыву выліваецца на маю радзіму з Расеі. Але мае знаёмыя, якія зараз знаходзяцца на вайне, кажуць, што Расея не адважыцца ўвайсці ва Украіну, бо яна не настолькі моцная, як хоча сябе паказаць», – кажа ўкраінка Вікторыя, якая ўдзельнічае ў акцыі.

Акцыя салідарнасці ў падтрымку ўкраінскага народу. Падтрымаць украінцаў выйшлі польскія палітыкі. 17 лютага 2022 года. Варшава, Польшча.
Фота: ЯМ / Белсат

«Магчымасць агрэсіі ёсць. Але веру, што дабро пераможа і што расейскія вайскоўцы не перакрочаць мяжу з Украінай. А вось наконт таго, ці застануцца расейскія войскі пасля вучэнняў у Беларусі, лічу, што так. Бо на наступным тыдні пройдзе «рэферэндум», а Лукашэнка вельмі слабы чалавек, таму яму патрэбная падтрымка», – кажа ўдзельнік акцыі беларус Вячаслаў.

Акцыя салідарнасці ў падтрымку ўкраінскага народу. Падтрымаць украінцаў выйшлі польскія палітыкі. 17 лютага 2022 года. Варшава, Польшча.
Фота: ЯМ / Белсат
Акцыя салідарнасці ў падтрымку ўкраінскага народу. Падтрымаць украінцаў выйшлі польскія палітыкі. 17 лютага 2022 года. Варшава, Польшча.
Фота: ЯМ / Белсат
Акцыя салідарнасці ў падтрымку ўкраінскага народу. Падтрымаць украінцаў выйшлі польскія палітыкі. 17 лютага 2022 года. Варшава, Польшча.
Фота: ЯМ / Белсат
Акцыя салідарнасці ў падтрымку ўкраінскага народу. Падтрымаць украінцаў выйшлі польскія палітыкі. 17 лютага 2022 года. Варшава, Польшча.
Фота: ЯМ / Белсат

У акцыі ўзяла ўдзел каля 200 чалавек.

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў