Галоўнае за 17 лютага: Мацкевіч спыніў галадоўку, Грыдзін – на волі, сцяг Грыц купілі за 1125 долараў


Чацвер 17 лютага быў насычаны інфармацыяй аб галадоўках, судах і ператрусах – такія будні сучаснай Беларусі. Падводзім вынікі дня.

  • Філосаф і палітвязень Уладзімір Мацкевіч заявіў пра спыненне галадоўкі, якую трымаў ад 4 лютага, а з 15 лютага не ўжываў нават вады. Заява пра спыненне галадоўкі была напісаная ўвечары 16 лютага.

«Учора я пачаў адключацца. Сусед выклікаў лекараў, рабілі кропельніцу. Пасля працэдуры была сустрэча са следчым, з якой я заключыў, што справа зрушылася з мёртвай кропкі. Я спыніў галадоўку і ўвечары каля 19.00 напісаў заяву. Спадзяюся, што аднаўляць не давядзецца», – перадаў Уладзімір Мацкевіч праз адваката, які ў чацвер наведаў палітвязня.

  • Сёння ж стала вядома пра галадоўку анархіста Мікіты Емяльянава, які змешчаны ў ШІЗА магілёўскай турмы. Емяльянаў трымае галадоўку ўжо 14-ы дзень.
Hавiны
У ШІЗА 14-ы дзень галадае палітвязень Мікіта Емяльянаў. 10 дзён – без вады
2022.02.17 16:58
  • Добрая навіна: 17 лютага на волю пасля 13 дзён за кратамі выйшаў фатограф Уладзь Грыдзін. Ён быў затрыманы 4 лютага, у ягонай кватэры ўчынілі пагром.
  • Рэпрэсіі ў Беларусі не згасаюць. Сёння стала вядома пра затрыманне дырэктара Магілёўскага праваабарончага цэнтру Уладзіміра Краўчанкі. Берасцейца Ігара Новікава асудзілі за абразу Лукашэнкі на 2 гады калоніі. Яшчэ адзін жыхар Берасця Андрэй Барысюк быў асуджаны на на два гады «хіміі» за абразу Лідзіі Ярмошынай. А выкладчыцу БДУ Наталлю Абрашыну-Жадаеву, якая ў студзені запісала зварот у падтрымку звольненага калегі Максіма Шундалава, таксама звальняюць з працы.
Hавiны
Прафесарку БДУ Абрашыну-Жадаеву, якая запісала зварот у падтрымку калегі, звальняюць з працы
2022.02.17 15:42
  • У Беларусі працягваюцца вайсковыя вучэнні «Саюзная рашучасць». Ці выведуць свае войскі расейцы пасля іх завяршэння? Афіцыйны прадстаўнік Міністэрства абароны РФ Ігар Канашэнкаў заявіў, што так – усе вернуцца ў пункты пастаяннай дыслакацыі. Лукашэнка, у сваю чаргу, заявіў сёння, што «вярнуць расейскіх вайскоўцаў у месцы пастаяннай дыслакацыі можна за суткі, але яны будуць у Беларусі колькі трэба».
  • Бел-чырвона-белы сцяг з прозвішчамі беларускіх палітвязняў, які стварыла журналістка «Белсату» і грамадская актывістка Марыя Грыц, прадалі на анлайн-аўкцыёне ebay за 1125 долараў.
Hавiны
Нацыянальны сцяг з імёнамі палітвязняў купілі на ebay за 1125 долараў
2022.02.17 21:01

Усе атрыманыя ад продажу грошы пойдуць на падтрыманне палітвязняў.

На сёння за кратамі ў Беларусі застаюцца 1062 палітвязня.

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў