У пратэстанцкую царкву «Новае жыццё» прыехалі сілавікі. На яе месцы плануюць пабудаваць школу


У менскую пратэстанцкую царкву «Новае жыццё» сёння прыехалі cілавікі разам з судовымі выканаўцамі. Выявілася, што іхны візіт звязаны з высяленнем вернікаў, паведамляе Onliner.

Сілавікі адамкнулі дзверы толькі з дапамогаю інструментаў і папярэдзілі, што тыя, хто застанецца, паедуць на содні. У выніку з царквы выйшлі некалькі дзясяткаў чалавек.

Гэты канфлікт пачаўся яшчэ ў 2005 годзе. Тады менскія ўлады вырашылі выселіць царкву з будынку, які паўстаў у 1992-м. Вернікі адмовіліся пакідаць царкву, збудаваную за іхныя сродкі, і нават арганізавалі пост-галадаванне. Сітуацыя прыцягнула нават міжнародную ўвагу.

Горад часова адступіўся, але летась канфлікт выбухнуў зноў. Судовыя выканаўцы дасылалі лісты, праводзілі размовы, аднак вернікі не саступаюць.

На месцы царквы ўлады плануюць збудаваць школу.

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў