Кіраўнік брытанскага МЗС асудзіў масавыя ператрусы ў беларускіх праваабаронцаў і журналістаў


Міністр замежных спраў Вялікай Брытаніі Дамінік Рааб асудзіў пераслед беларускіх праваабаронцаў і журналістаў, паведамляе ў сваім Facebook брытанская амбасада.

«Я асуджаю затрыманні, здзейсненыя рэжымам [Аляксандра] Лукашэнкі ў дачыненні СМІ і праваабарончых арганізацый, у тым ліку праваабарончага цэнтру «Вясна» і Беларускай асацыяцыі журналістаў – лаўрэата першай канадска-брытанскай прэміі за свабоду медыў. Гэтыя недарэчныя спробы прыціснуць тых, хто выкрывае парушэнні правоў чалавека, толькі ўмацоўваюць рэжым у статусе ізгоя», – лічыць Дамінік Рааб.

Ператрус у офісе БАЖу. Менск, Беларусь. 16 лютага 2021 году.
Фота: АД / Белсат

16 лютага ў офісе Беларускай асацыяцыі журналістаў, філіях праваабарончага цэнтру «Вясна», а таксама ў кватэрах незалежных журналістаў і праваабаронцаў у розных гарадах Беларусі сілавікі зладзілі ператрусы. Следчы камітэт паведаміў, што правяралі арганізацыі, «якія пазіцыянуюць сябе як праваабарончыя», у межах папярэдняга расследавання дзеля высвятлення акалічнасцяў фінансавання пратэставай дзейнасці.

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў